Кітай запусціў гарадскі маглеў на неадымавых магнітах — ён левітуе без выдаткаў энергіі

У Кітаі запушчана першая ў свеце лінія на магнітнай падвесцы, пабудаваная на неадымавых магнітах, якія могуць утрымліваць «нябесны цягнік» на плаву вечна — нават без крыніцы сілкавання.

13.08.2022 / 15:36

Эксперыментальная чыгунка даўжынёй 800 метраў у павеце Сінга на поўдні Кітая, правінцыя Цзянсу, выкарыстоўвае магутныя пастаянныя магніты, зробленыя з сплаваў рэдказямельных элементаў, для стварэння пастаяннай сілы адштурхвання, дастатковай для таго, каб падняць у паветра цягнік з 88 пасажырамі.

Цягнік рухаецца на вышыні каля 10 метраў над зямлёй з хуткасцю 80 км/г. Па словах стваральнікаў з Універсітэта навукі і тэхналогій Цзянсу, ва ўмовах свабоднага плавання і адсутнасці трэння для руху цягніка патрабуецца толькі невялікая колькасць электраэнергіі.

Новая тэхналогія магнітнай падвескі генеруе мала электрамагнітнага выпраменьвання, а кошт яе будаўніцтва складае прыкладна 10% кошту будаўніцтва метро.

Nashaniva.com