У Расіі прапанавалі замяніць другога пілота ў самалётах штучным інтэлектам

Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі абвясціла конкурс на распрацоўку да 2024 года тэхналогіі, якая дазваляе замяніць другога пілота ў самалётах на віртуальнага. 9 жніўня паведамленне аб конкурсе коштам 2,9 мільярда рублёў з'явілася на сайце дзяржзакупак.

15.08.2022 / 22:26

Міністэрства прагназуе, што за кошт выкарыстання штучнага інтэлекту ў авіяцыі ўжо ў 2030-я гады камерцыйнымі паветранымі суднамі зможа кіраваць адзін член экіпажа. «Гэта, з аднаго боку, дазволіць істотна зменшыць кошт эксплуатацыі паветраных суднаў, а з другога — запатрабуе правядзення мерапрыемстваў, якія выключаюць істотнае павелічэнне нагрузкі на адзінага пілота», — сказана ў матэрыялах закупкі.

Міжнародныя правілы бяспекі палётаў прадугледжваюць, што ў кабіне пілота павінны знаходзіцца не менш за два чалавекі.

Nashaniva.com