Наваполацкага актывіста Андрэя Галавырына асудзілі пяты раз запар. Ён правядзе ў няволі 75 сутак

Учора пасля 60 сутак за кратамі на волю не выйшаў наваполацкі актывіст Андрэй Галавырын — на яго склалі новы пратакол. Сёння над ім адбыўся чарговы суд. Суддзя Зінаіда Балаболава пакарала яго 15-сутачным арыштам, паведамляе «Вясна».

16.08.2022 / 14:25

Андрэя затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў Наваполацкі ЦІП. Пасля гэтага над ім прайшлі чатыры суды за падпіску і рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў (арт. 19.11 КоАП) і кожны раз суддзя Балаболава арыштоўвала актывіста на 15 сутак. Агулам Андрэя будуць утрымліваць за кратамі мінімум 75 сутак.

Яшчэ падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз.

Вы можаце падтрымаць Андрэя лістамі салідарнасці па адрасе: ЦІП, вул. Дзяржынскага, 2, г. Наваполацк, Віцебская вобласць, 211443, Андрэй Вітальевіч Галавырын.

Nashaniva.com