Палітвязня Ігара Аліневіча этапавалі ў жодзінскую турму

Палітвязня Ігара Аліневіча этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму №8. Адбылося гэта 11 жніўня, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

18.08.2022 / 17:09

Суд аб узмацненні рэжыму і пераводзе зняволенага прайшоў 8 жніўня. На які тэрмін Аліневіча перавялі ў турму, пакуль невядома.

22 снежня мінулага года Мінскі абласны суд абвясціў прысуды групе анархістаў: Ігару Аліневічу прысудзілі 20 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com