У крымскіх Еўпаторыі і Севастопалі «спрацавала сістэма СПА»

У Еўпаторыі і Севастопалі ў акупаваным Крыме, верагодна, спрацавала сістэма СПА, паведамілі мясцовыя жыхары і прадстаўнік акупантаў.

19.08.2022 / 21:12

Спачатку «дарадца кіраўніка Крыма» Алег Кручкоў у тэлеграме напісаў: «У Еўпаторыі, верагодна, спрацавала сістэма СПА». Дадаўшы пры гэтым, што Крым нібыта «пад надзейнай абаронай».

Пазней з'явілася інфармацыя, што падобная сітуацыя была і ў Севастопалі. Мясцовы «губернатар» Міхаіл Разважаеў напісаў:

«Гэтак жа як і многія гараджане чуў хлапкі ў цэнтры. Аналагічныя крыху раней гучалі ў раёне Стрэлкі. У бухце адпрацоўвала СПА. У цэнтры карабельная артылерыя. Гісторыя тая ж, што і ўчора. Па папярэдніх звестках БПЛА».

Nashaniva.com