На турзлёце прафсаюзаў адна з каманд аформіла свой лагер пад ГУЛАГ ФОТА 

У Беларусі прайшоў VIII Рэспубліканскі турзлёт прафсаюзаў. Адна з каманд — прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый — аформіла сваю пляцоўку ў стылі турмы строгага рэжыму.

22.08.2022 / 13:23

На фота стэнда можна ўбачыць лагерныя вароты, стэнд з «бяспечнымі супрацоўнікамі», вышкі для «вертухаяў», сталовую за кратамі, двухпавярховыя нары.

Усе фота: belproftran / Facebook

Самі «вязні» прафсаюза былі апранутыя ў аранжавыя робы, іх ахоўніца — у камуфляжы. 

Nashaniva.com