Гурты VOLSKI і J:MOPC выправяцца ў тур па ЗША

Пра гэта паведаміў Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

23.08.2022 / 21:48

«Калі гавораць гарматы, музы маўчаць. Гэтыя словы пераклікаюцца са старажытным выразам — «Калі грыміць зброя, законы маўчаць».

Дваццаць восем гадоў маўчаць законы у Беларусі, дваццаць восем гадоў грыміць зброя (…) Але музы не маўчалі ўсе гэтыя доўгія гады. Творчыя людзі пісалі вершы, раманы, карціны і песні. (…) Нашыя песні набылі ў гэты час новае гучанне. І пішуцца новыя. Бо песні — гэта таксама зброя.

Дзякуючы песням зрынаецца дыктатура, не губляецца Надзея, умацоўваецца Вера, не знікае Любоў. І жыве Беларусь!» — напісаў Лявон Вольскі ў анонсе тура.

Канцэрты запланаваны ў пяці гарадах:

27 кастрычніка — Нью-Ёрк

28 кастрычніка — Філадэльфія

29 кастрычніка — Чыкага

2 лістапада — Сан-Францыска

3 лістапада — Лос-Анджэлес

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Nashaniva.com