Камерцыйны дырэктар кінатэатраў Silver Screen Аляксандр Дземідовіч на волі

Пра гэта ён сам паведаміў у фэйсбуку.

28.08.2022 / 12:39

«Час рабіць значок «Хочаш скінуць 8 кг — спытай мяне як». Зноў у строі. Поўны ідэй і разважанняў. Спрабую аднавіцца і з нястомным пачуццём геданіста атрымліваю асалоду ад кожнага дня, апошніх дзён лета і сустрэч з сябрамі», — напісаў ён у фэйсбуку.

Аляксандра затрымалі 25 мая на працы. Спачатку далі 15 сутак за «непадпарадкаванне», пасля перавялі ў СІЗА. Яму інкрымінавалі артыкул 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Да працы ў Silver Screen Дземідовіч узначальваў адзін з камерцыйных аддзелаў партала Tut.by. Пасля затрымання быў прызнаны палітвязнем.

Суд прызначыў яму 2,5 года хіміі з накіраваннем.

Nashaniva.com