Крысціна Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства

Пра гэта сама бягуха напісала ў сябе ў інстаграме і выклала адпаведны дакумент.

29.08.2022 / 22:34

Дакумент быў выдадзеныя яшчэ 28 чэрвеня, але паведамляе пра гэта па нейкіх сваіх меркаваннях Ціманоўская толькі цяпер. 

«Так цяжка было пра гэта маўчаць больш за месяц. Але цяпер ужо і сэнсу няма», — напісала Ціманоўская ў інстаграме.

Нядаўна бягуха заваявала срэбраны медаль чэмпіяната Польшчы сярод клубаў. Выступала яна за варшаўскі клуб KS AZS AWF. Відаць, гэта яна і мае на ўвазе, калі кажа, што далей маўчаць няма сэнсу. 

Nashaniva.com