Азаронак выступіў з выключнымі антысеміцкімі заявамі

У праграме на СТВ «Азарёнок.Напрямую» яе вядучы, прапагандыст Рыгор Азаронак, абмяркоўваючы са сваім суразмоўцам, іншым прапагандыстам Андрэем Лазуткіным праблемы непрызнання беларускімі «нацыяналістамі» даты 17 верасня 1939 года як святочнай, у выніку збіўся на прамы антысемітызм. 

08.09.2022 / 19:06

Кажучы пра альтэрнатыву прыходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939-га, Азаронак пачаў амаль крычаць:

«Тады б туды прыйшлі немцы. І што б рабілі дзядулі Шрайбмана, калі б яны там жылі, калі б туды прыйшлі немцы? Што б яны рабілі? Яны б ператвараліся ў мыла, агаркі. І немцы спрабавалі б прыкурыць аб гэтыя агаркі. Але яны б не змаглі, бо тыя і ў такім выглядзе заставаліся б сырымі і гнілымі».

Лазуткін у пачатку гэтай тырады кпліва пасмейваўся, але напрыканцы яе пасур'ёзнеў.

Nashaniva.com