У Санкт-Пецярбургу згвалцілі студэнтку з Беларусі

У Санкт-Пецярбургу паліцыянты затрымалі мужчыну, падазраванага ў згвалтаванні студэнткі з Беларусі.

12.09.2022 / 08:38

Пра гэта піша партал 78.ru.

Пацярпелая вучыцца на другім курсе ў Дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым універсітэце. Пра інцыдэнт стала вядома 10 верасня. Жыхарка горада паведаміла ў міліцыю, што яе сужыцель згвалціў яе стрыечную сястру. Пасля гэтага ён зняў з яе асабістага рахунку 4 тысячы расійскіх рублёў.

Мужчыну затрымалі. Высветлілася, што раней ён быў двойчы судзімы ў Дагестане.

Распачатая крымінальная справа за згвалтаванне і крадзеж.