Зяленскі: Перамовы з Пуціным цяпер немагчымыя

Перамовы з Пуціным цяпер немагчымыя. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю CNN, адказваючы на адпаведнае пытанне.

12.09.2022 / 09:38

president.gov.ua

«На сёння я не бачу ніякага жадання з расійскага боку быць канструктыўным. Што тычыцца ультыматумаў: мне не важна, хто высоўвае ультыматумы — ён, ці хто-небудзь іншы [у выпадку сыходу Пуціна з пасады прэзідэнта]. Гэта мой прынцып: я не гавару з тымі, хто высоўвае ультыматумы», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі заявіў, што дамова з Расіяй можа быць заключаная пасля вызвалення занятых РФ украінскіх тэрыторый.

«Усё роўна ў Расіі ёсць з намі мяжа, усё роўна гэта наш сусед з велізарным насельніцтвам, так што пасля дэакупацыі нашай краіны нам давядзецца жыць з імі побач як з суседзямі», — сказаў ён.

Nashaniva.com