Пашынян: У выніку абстрэлаў загінула 49 чалавек

Арменія і Азербайджан дамовіліся аб аднаўленні рэжыму спынення агню. З 9:00 па мясцовым часе баявыя дзеянні спыненыя, сцвярджае са спасылкай на свае крыніцы азербайджанскае агенцтва Trend.

13.09.2022 / 10:29

Мінабароны Арменіі па стане на 07:00 па мясцовым часе паведамляла, што пазіцыйныя баі на мяжы працягваюцца.

У сваю чаргу Нікол Пашынян заявіў, што Арменія страціла 49 чалавек забітымі.

Мінабароны Арменіі таксама паведаміла, што кіраўнік ведамства Сурэн Папікян правёў тэлефонную размову з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу і праінфармаваў яго аб сітуацыі на мяжы з Азербайджанам. «Сурэн Папікян і Сяргей Шайгу дамовіліся зрабіць неабходныя крокі для стабілізацыі сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com