Палітвязень Віктар Пархімчык выйшаў на волю. Яго асудзілі за раскіданыя самарэзы

Сёння палітзняволены Віктар Пархімчык скончыў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі №17 і выйшаў на волю.

14.09.2022 / 13:40

У канцы красавіка Пархімчыку ўзмацнілі рэжым і перавялі з «хіміі» ў папраўчую калонію.

15 студзеня 2021 года Віктара асудзілі на два гады «хіміі» па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства). У віну Пархімчыку ставілася тое, што ў перыяд з 12 па 16 лістапада ў некалькі этапаў з «хуліганскіх меркаванняў» ён раскідаў 510 самарэзаў на праезнай частцы каля адміністрацыйнага будынка памежнага камітэта.

Аднак не давёў злачынства да канца, бо супрацоўнікі памежнага камітэта збіралі раскіданыя самарэзы з праезнай часткі да таго, як па іх праязджаў аўтатранспарт.

Nashaniva.com