Падчас наведвання Зяленскім Ізюма Расія нанесла ракетны ўдар па яго родным горадзе

Па папярэдняй інфармацыі, па Крывым Розе ўдарылі трыма крылатымі ракетамі Х-101 з самалётаў Ту-95МС.

14.09.2022 / 19:07

Пасля ракетных удараў па Крывым Рогу рэзка павышаецца ўзровень вады ў рацэ Інгулец, а людзі скупляюць пітную ваду ў маркетах, бо з кранаў амаль нічога не цячэ.

Папярэдне, з-за ракетнага ўдару была пашкоджаная помпавая станцыя. У некаторых раёнах горада знікла вада і сувязь.

Nashaniva.com