Кіраўніца МУС Германіі заклікала адхіліць Беларусь ад кваліфікацыі да футбольнага Еўра-2024

Нэнсі Фэзер напісала ліст кіраўніку УЕФА Аляксандру Чэферыну з просьбай аб адхіленні не толькі расійскай зборнай, а таксама і беларускай.

17.09.2022 / 08:46

Нэнсі Фэзер.

Выданне Der Spiegel прыводзіць некаторыя цытаты з ліста:

«Не толькі Расія, якая вядзе агрэсіўную вайну, якая парушае міжнароднае права, але і Беларусь як ключавы прыхільнік расійскага кіраўніцтва павінна быць адхілена ад усіх міжнародных футбольных гульняў і турніраў».

Фезэр таксама лічыць, што расійскія і беларускія чыноўнікі павінны быць выключаныя з кіруючых органаў міжнародных спартовых арганізацый.

У твітары Фэзер дадала, што футбол павінен заняць адзіную пазіцыю супраць парушэння правоў чалавека і незаконнага нападу на Украіну.

Der Fußball muss geschlossen Haltung gegen die Missachtung von Menschenrechten und den völkerrechtswidrigen Angriff auf die Ukraine zeigen. Deshalb fordere ich die @uefa auf, neben dem russischen auch das belarussische Nationalteam von der #EURO2024-Qualifikation auszuschließen. https://t.co/U2fDV4bVxn

— Nancy Faeser (@NancyFaeser) September 16, 2022

Нагадаем, што пасля расійскага ўварвання ва Украіну расійскую футбольную зборную і клубы выключылі з усіх міжнародных спаборніцтваў. Беларускім дазволілі гуляць толькі на нейтральным полі і без заўзятараў.

Nashaniva.com