У Іране «паліцыя нораваў» загубіла 22-гадовую дзяўчыну, выбухнулі пратэсты

У Іране сотні людзей выйшлі на пратэсты пасля гібелі праваабаронцы і змагаркі за правы жанчын Махсы Аміні. Дэманстрацыі ў суботу праходзілі ў Тэгеране каля бальніцы Каср, дзе памерла Аміні, а таксама ў яе родным горадзе Сагез у іранскім Курдыстане, дзе дзяўчыну пахавалі. Пратэст падтрымалі і ў іншых гарадах.

18.09.2022 / 22:47

22-гадовая праваабаронца Махса Аміні з іранскага Курдыстана прыехала ў Тэгеран праведаць сваякоў. 13 верасня яе затрымаў спецыяльны атрад паліцэйскіх, якія сочаць за выкананнем шарыяцкіх нормаў. Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што яна замест хіджаба мела хустку. І з паліцэйскага пастарунка жывой яна ўжо не выйшла.

Паводле афіцыйнай версіі, Махса Аміні памерла ў пастарунку праз праблемы з сэрцам. Але, па звестках СМІ, дзяўчына памерла ў шпіталі. Туды яе даставілі з пастарунка моцна збітай, з пераламаным чэрапам, і яна знаходзілася ў стане комы. Пра яе смерць было аб'яўлена 16 верасня.

Як сцвярджаюць сваякі Махсы Аміні, яна была цалкам здаровай маладой жанчынай і не мела ніякіх сардэчных захворванняў.

Некалькі дзён таму да магілы дзяўчыны ў горадзе Сагез у іранскім Курдыстане сталі прыходзіць незадаволеныя людзі. Калі ў натоўпе пачуліся крыкі «Далоў дыктатара!», па пратэстоўцах адкрылі агонь на паражэнне, забіўшы і параніўшы некалькі чалавек. Гэта прывяло да масавых акцый пратэсту па ўсёй краіне. 

Падчас пратэстаў жанчыны спальвалі хіджабы, зразалі валасы і дзяліліся гэтым у сацсетках. Людзі крычалі «Далоў дыктатара!» і «Жанчыны, свабода, жыццё!».

At Mahsa Amini's funeral in her hometown of Saqqez, Kurdistan province, women take their headscarves off in protest against Iran's forced hijab law amid "death to the dictator" chants.

Mahsa, 22, died in custody after being arrested by morality police.pic.twitter.com/MaqyberjNO

— Shayan Sardarizadeh (@Shayan86) September 17, 2022

У апошні час Іран узмацняе рэпрэсіі супраць нязгодных з кансерватыўным рэжымам, у тым ліку змагарамі за правы жанчын. Узмацняюцца і рэпрэсіі супраць саміх жанчын, у тым ліку тых, якія не маюць дачынення да палітычнага актывізму. Напрыклад, цяпер выносяцца смяротныя пакаранні за шлюбную здраду або за самаабарону ў сітуацыі хатняга гвалту.

Nashaniva.com