У Салігорску бабуля жорстка абышлася з малым унукам. Гэта трапіла на відэа

Учора ў інтэрнэце з'явілася відэа, як у Салігорску жанчына жорстка абвыходзіцца з маленькім дзіцем.

19.09.2022 / 10:14

Раніцай 16 верасня жанчына выйшла з дзіцем гуляць на вуліцу. У двары дома камеры вонкавага відэаназірання запісалі момант, калі жанчына, спрабуючы пакласці дзіця ў каляску, прамахваецца, малое падае на асфальт, жанчына груба падымае яго, некалькі разоў б'е і кідае ў каляску.

Міліцыя ўстанавіла асобу пенсіянеркі. Аказалася, што гэта бабуля малога.

Высветлілася, што 32-гадовая маці ляжала ў бальніцы са старэйшым дзіцем. Таму малодшае засталося пад наглядам 64-гадовай бабулі.

Дзіця агледзелі медыкі, з малым усе ў парадку. Праводзіцца праверка.

Nashaniva.com