Пракурор патрабуе пакараць Ксенію Луцкіну 8 гадамі пазбаўлення волі

Як стала вядома БАЖ, у працэсе над журналісткай адбыліся спрэчкі бакоў. Заўтра Ксенія павінна выступіць з апошнім словам.

20.09.2022 / 16:50

Ксенію Луцкіну абвінавачваюць у «Змове ці іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Журналістку затрымалі ў снежні 2020-га па «справе Прэс-клуба»: яе абвінавацілі ў «нявыплаце падаткаў» (пасля закрыцця гэтай справы распачалі новую).

Раней Ксенія працавала на Беларускім тэлебачанні, але сышла адтуль на хвалі пратэстаў, далучылася да дзейнасці Каардынацыйнай рады. Супрацоўніцтва з ёй і стала падставай для завядзення крымінальнай справы. У зняволенні ў Ксеніі Луцкінай абвастрыліся праблемы са здароўем — пачала расці пухліна ў галаўным мозгу.

Nashaniva.com