Латвія не будзе выдаваць гуманітарныя візы грамадзянам РФ, якія пазбягаюць мабілізацыі
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС краіны Эдгар Рынкевіч.
21.09.2022 / 11:51
«З меркаванняў бяспекі Латвія не будзе выдаваць гуманітарныя або іншыя віды віз грамадзянам Расіі, якія ўхіляюцца ад мабілізацыі, а таксама не зменіць абмежаванні на перасячэнне мяжы для грамадзян Расіі з шэнгенскімі візамі, уведзеныя з 19 верасня», — напісаў ён у сябе ў твітары.