Два з паловай гады калоніі далі магілёўцу за каментарый па «справе Зельцэра»

Суд Дрыбінскага раёна асудзіў на два з паловай гады пазбаўлення волі магілёўца Паўла Белагалова паводле «справы Зельцэра», піша MAYDAY.TEAM.

21.09.2022 / 17:38

Фота: abrakadabra.fun

Згодна з матэрыяламі справы, Белагалоў у верасні 2020 года пакінуў негатыўны каментарый у дачыненні да аднаго з сілавікоў у адным з пратэсных паблікаў укантакце.

Затрымалі ж Паўла праз год, у верасні 2021-га, калі ён адрэагаваў ва ўкантакце на здарэнне ў кватэры праграміста Андрэя Зельцэра, падчас якога быў застрэлены супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. Гэты каментарый таксама лёг у аснову крымінальнай справы.

Таксама мужчына мусіць выплаціць штраф у памеры 3200 рублёў.

Nashaniva.com