Лукашэнка: Па амністыі калі і выйдуць, то адзінкі

Аляксандр Лукашэнка, адказваючы сёння на пытанні ў Хатыні, закрануў і пытанне амністыі. З ягоных слоў стала зразумела, што чакаць ад яе нечага пазітыўнага палітвязням не даводзіцца. Паводле Лукашэнкі, па амністыі выйдуць толькі адзінкі, а некаторым, можа, скароцяць тэрміны.

23.09.2022 / 22:35

«Гэта памілаванне, не амністыя. Амністыю, вы ведаеце, з нагоды нейкіх там выпадкаў… некаму скароцім, некага выпусцім. Але гэта выйдуць там адзінкі. Некаму скароцім: не шэсць, а пяць, там чатыры, тры гады і так далей. Гэта не значыць, што амністыя — гэта ўсе выйшлі на волю. Не. Камусьці змякчылі пакаранне», — заявіў Лукашэнка.

Адносна ж просьбаў аб памілаванні, то яны нібыта ідуць пастаянным патокам:

«Гэта ж пастаянны працэс. Не толькі «ачмурэлыя» гэтыя, не, там жа розныя людзі знаходзяцца, ёсць камісія пры прэзідэнце, якая займаецца пытаннямі памілавання. І ўвесь час, як прыём грамадзянства, так ідуць і пытанні аб памілаванні».

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Па амністыі калі і выйдуць, то адзінкі

Nashaniva.com