Сярэдні заробак за жнівень вырас на 21,5 рубля

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата (да вылічэння падаткаў) у жніўні склала ў Беларусі 1665,5 рубля ($664), паведамляе Белстат.

26.09.2022 / 16:42

«Чыстымі» гэта будзе 1432 рублі.

У рэальным выражэнні з папраўкай на інфляцыю сярэдняя зарплата ў жніўні ўпала на 4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Nashaniva.com