Украіна не будзе плаціць грашовыя дапамогі сем'ям сваіх загінулых сілавікоў, калі яны жывуць у Беларусі

Урад Украіны пазбавіў права на аднаразовую дапамогу ад дзяржавы сем'і загінулых падчас вайны сілавікоў, калі яны пастаянна жывуць у Расіі ці Беларусі. 

27.09.2022 / 22:43

Таксама дапамога не будзе выплачвацца, калі члены сем'яў асуджаныя за дзяржздраду, калабарацыянісцкую дзейнасць, дапамогу дзяржаве-агрэсару.

Паводле апошніх звестак уладаў Беларусі, з 24 лютага да 23 верасня ў нашу краіну прыбылі 54 383 грамадзяніна Украіны. Не ўдакладняецца, колькі з іх засталіся ў Беларусі і ці былі сярод іх сем'і ўкраінскіх сілавікоў.

Nashaniva.com