Стала вядома, калі Фінляндыя забароніць уезд расійскім турыстам

Фінляндыя закрые мяжу для расіян у ноч на 30 верасня, паведамляе мясцовая газета Helsingin Sanomat.

29.09.2022 / 10:28

Фінская мяжа будзе закрытая для расейцаў у ноч з чацвярга на пятніцу, паведамляе газета Helsingin Sanomat са спасылкай на свае крыніцы.

Гэтая інфармацыя была папярэдне ўзгодненая, піша выданне. Правілы ўступяць у сілу, калі іх не зменяць на сённяшнім пасяджэнні ўрада.

Nashaniva.com