У Мінск пачне лётаць Turkmenistan Airlines

Авіякампанія Turkmenistan Airlines пачне лётаць у Мінск з 1 кастрычніка, паведамляе Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Палёты на рэгулярнай аснове стартуюць з 1 кастрычніка.

29.09.2022 / 16:01

Рэйсы будуць выконвацца на Boeing 737-800 па маршруце Ашхабад — Мінск — Туркменабад па суботах.

Вылет з Ашхабада будзе ў 10.35, а прылёт у Мінск — у 15.35.

Вылет з Мінска будзе ў 17.35, прылёт у Туркменабад — у 22.35.

Nashaniva.com