Затрымалі чыгуначніка, які вывесіў беларускі сцяг з акна цягніка

Сілавікі затрымалі былога памочніка машыніста — у 2020 годзе ён падчас руху вывешваў БЧБ-сцяг з акна.

29.09.2022 / 17:28

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Вадзіма Савіча. У 2020-годзе ён працаваў на чыгунцы і падчас адной з паездак вывесіў БЧБ-сцяг з акна. Акрамя таго, хлопец нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту.

Nashaniva.com