У Мікалаеве ў выніку начнога абстрэлу разбурана дзевяціпавярхоўка, пад заваламі людзі

Улады Мікалаева паведамляюць, што ў ноч на пятніцу расийскія войскі нанеслі па горадзе ракетны ўдар, быў разбураны дзевяціпавярховы жылы дом, пад заваламі могуць знаходзіцца людзі.

30.09.2022 / 08:09

Наступствы абстрэлу Мікалаева. Скрын відэа

 Кіраўнік Мікалаеўскай абладміністрацыі Віталь Кім напісаў у тэлеграме, што ў раёне горада прагучалі сем выбухаў, пры гэтым па меншай меры два з іх за межамі гарода. Дзве ракеты, паводле яго, патрапілі па жылым раёне, адна з іх — у дзевяціпавярховік. «Сур'ёзныя пашкоджанні, пад заваламі людзі», — піша Кім.

Да гэтага намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка напісаў, што Нікалаеў і Адэса падвергліся ўдару беспілотнікаў-камікадзэ. Паводле яго даных, у Мікалаеве «ёсць пападанне БПЛА ў горадзе і аб'екты інфраструктуры ў вобласці».

Паводле Цімашэнка, каля Адэсы ўкраінская супрацьпаветраная абарона збіла тры беспілотнікі.

Nashaniva.com