Жыхар Светлагорска арыштаваны за «экстрэмізм у тэлефоне»

10 сутак арышту атрымаў 29-гадовы жыхар Светлагорска Арсень Ягорчанка — у яго мабільным тэлефоне знайшлі «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю», паведамляе «Гомельская вясна».

03.10.2022 / 15:26

29 верасня па месцы пражывання Арсенія быў праведзены ператрус, падчас якога пры аглядзе мабільнага тэлефона і знайшлі «экстрэмізм». Таксама была знойдзеная бела-чырвона-белая сімволіка.

Арышт малады чалавек адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС. Тэлефон канфіскаваны ў «даход дзяржавы».

Nashaniva.com