МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» суполку Xinkalik у праграме Zello, якім карыстаюцца кіроўцы

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» групу Xinkalik у праграме Zello. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў абноўленым пераліку арганізацый, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе «Медыязона».

03.10.2022 / 17:08

На момант напісання навіны ў супольнасць Xinkalik складаецца з 5 чалавек. МУС называе датычнымі да групы шасцярых: Вікторыю Бакуновіч, Дзяніса Марозава, Вольгу Церах, Уладзіміра Явара, Кацярыну Зарэцкую і Вячаслава Панцюшэнку.

«Zello-рацыя» — праграма, якая дапамагае кіроўцам арыентавацца ў сітуацыі на дарогах. Карыстальнікі могуць аб'ядноўвацца ў суполкі, расказваць аб праблемах і прапаноўваць дапамогу. У некаторых каналах колькасць удзельнікаў дасягае 15 тысяч чалавек.

Nashaniva.com