Выйшаў беларускі пераклад «Песні Песняў» — кнігі Старога Запавету

Выдавецтва «Вясна» паведаміла пра выхад у свет перакладу кнігі Старога Запавету — Песні Песняў. Пераклад рабіўся ў рамках праекту «Новая беларуская Біблія». 

11.10.2022 / 17:23

Выданне двухмоўнае — габрэйскі і беларускі тэкст размешчаныя паралельна. 

Пераклад зрабіў Сяргей Шупа, а прадмову і каментарыі да яго напісала беларуская біблеістка Галіна Сініла.

Nashaniva.com