Палітвязень Арцём Шалегін выйшаў на волю

Арцём Шалегін быў асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі») за публічную абразу супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

12.10.2022 / 10:28

З 14 верасня 2021 года ён пачаў адбываць пакаранне ў калоніі №11. Ва ўстанове яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА за «парушэнні». Агулам ён адседзеў у ізалятары 30 сутак. Акрамя гэтага, яго паставілі на прафулік як схільнага «да экстрэмізму і дэструктыўнай дзейнасці».

Пазней Арцёму ўзмацнілі пакаранне і перавялі з «хіміі» ў аршанскую калонію №8. Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю 7 кастрычніка.

Nashaniva.com