Затрымалі знакамітага самелье Аляксандра Кульбачку

Сёння павінен прайсці суд.

12.10.2022 / 11:57

Фота «Звязда»

Затрымалі па адміністрацыйнай справе знакамітага самелье Аляксандра Кульбачку. Сёння павінен прайсці суд.

Аляксандр Кульбачка — саўладальнік аднаго з вінных бараў Мінска, у 2017 годзе быў прызнаны найлепшым самелье Беларусі, вядучы тэлеграм-канала «Саша і віно».

Nashaniva.com