У выніку выбухаў у Белгарадскай вобласці загінулі тры расгвардзейцы. Сёння ў Белгарадзе зноў абстрэлы

Як паведамляе «Астра», больш за 10 байцоў Расгвардыі пацярпелі. Абстрэл здарыўся ўчора вечарам. Губернатар воласці паведамляў, што абстраляны склад боепрыпасаў. Сёння ў Белгарадскай вобласці таксама спрацавала СПА.

14.10.2022 / 10:11

Пацярпелы будынак у Белгарадзе

Пад Новым Асколам у Белгарадскай вобласці сёння спынены рух цягнікоў пасля таго, як у гэтым раёне спрацавала СПА, распавёў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў. Паводле яго, ракеты былі збітыя.

«Рэшткі ўпалі ў раён чыгункі. Пашкоджаныя лініі электраперадач. Рух цягнікоў часова прыпынены. Чакаем аварыйныя брыгады. Упэўнены, што яны вельмі хутка выправяць сітуацыю і рух будзе адноўлены», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Па словах Гладкова, пацярпелых няма.

Раней у Белгарадзе быў пашкоджаны жылы дом, як мяркуецца, у яго трапіў абломак ракеты.

Гладкоў абвінавачваў у абстрэлах вайскоўцаў УСУ, аднак украінскія афіцыйныя асобы адмаўляюць дачыненне да інцыдэнтаў у Белгарадскай вобласці.

Аляксей Арастовіч так пракаментаваў абстрэлы ў Белгарадзе:

«Мы не страляем па расійскай тэрыторыі — мы са здзіўленнем назіраем за тым, што там адбываецца. Адчуванне, што БНР ваюе з Курскай і Варонежскай народнымі рэспублікамі. Мы асуджаем сутыкненне і хочам выступіць пасярэднікам, каб гэтыя тры братэрскія народы не знішчалі адзін аднаго».

Nashaniva.com