Людзі, зняволеныя за вывешванне сцягоў, маюць патрэбу ў дапамозе

За кратамі па крымінальнай справе застаюцца людзі, якіх абвінавацілі ў вывешванні бел-чырвона-белага і ўкраінскага сцягоў па вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску. Яны былі арыштаваныя па арт. 339 КК РБ «Хуліганства» і застаюцца пад вартай, паведамляецца на старонцы «Письма солидарности».

17.10.2022 / 17:51

У верасні МУС дало справаздачу, што затрымалі людзей, якія ў жніўні на шматпавярховым доме павесілі сцягі. Спачатку людзей арыштавалі па адміністрацыйных артыкулах, але пасля адбыцця пакарання на волю большасць не выйшла.

Падтрымаць іх можна, даслаўшы тэлеграму, ліст, грошы на атаварку ці пасылку: СТ-8, Савецкая 22а, Жодзіна, 222163

Дзяніс Варозаў
Вячаслаў Панцюшэнка
Вольга Церах
Уладзімір Лавор
Кацярына Зарэцкая

Звесткі для электроннага пераводу:

УНП: 600039282

BIC: BAPBBY2X

IBAN: BY39BAPB36422180500100000000

Код прызначэння плацяжа: 90401

Nashaniva.com