З палігона пад Мінскам збег узброены спецназавец з аўтаматам?

дополнено

Тэлеграм-каналу «МатолькаПамажы» стала вядома, што сёння з палігона ўнутраных войскаў МУС РБ, які знаходзіцца недалёка ад вёскі Аколіца Мінскага раёна, уцёк салдат.

19.10.2022 / 15:52

Па словах крыніц, гэта вайсковец тэрміновай службы вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС РБ.

Пазней у адным з праўладных тэлеграм-каналаў з'явілася інфармацыя, што гэта праводзіліся антыдыверсійныя вучэнні, і ніхто з вайсковай часткі не ўцякаў, а баец проста згубіўся.

Nashaniva.com