У эфіры БТ назвалі імёны «ўкраінскага шпіёна» і нібыта завербаваных ім беларусаў

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне грамадзяніна Украіны Паўла Купрыенкі (супраць яго завялі крымінальную справу ў сувязі з «агентурнай дзейнасцю») і двух беларусаў — Тараса Мачынскага і Дзмітрыя Салавянчыка (супраць іх распачалі крымінальныя справы аб «здрадзе дзяржаве»).

21.10.2022 / 10:41

Паводле КДБ, затрыманыя нібыта збіралі і перадавалі звесткі пра размяшчэнне чыгуначных вузлоў і перамяшчэнні вайсковай тэхнікі.

Павал Купрыенка — украінскі бізнэсовец, які шэсць гадоў пражываў у Беларусі. Паведамляецца, што супрацоўнікі ўкраінскіх спецслужбаў нібыта прысвоілі Купрыенку аператыўны псеўданім Снэйк.

Nashaniva.com