У Белгародскай вобласці гарыць лакафарбавы завод

У Белгародскай вобласці гарыць прамысловае прадпрыемства. Як сцвярджае мясцовая ўлада, праз абстрэл.

21.10.2022 / 18:55

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпела жанчына, паведаміў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў.

Ён таксама апублікаваў фота з месца здарэння. Тэлеграм-каналы паведамляюць, што гарыць лакафарбавы завод.

Nashaniva.com