У Мінскай вобласці ваеннаабавязаных выклічуць у ваенкамат і сельсаветы — «для ўдакладнення даных»

З 13 лістапада па 30 снежня ў Мінскай вобласці правядуць кантрольнае апавяшчэнне ваеннаабавязаных і выклічуць у ваенкамат — «для ўдакладнення даных воінскага ўліку», пішуць «Жодзінскія навіны».

23.10.2022 / 17:51

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінабароны

Апавяшчэнне і яўка будзе праводзіцца паэтапна.

Яўка ваеннаабавязаных будзе рабіцца:

— для ваеннаабавязаных, якія пражываюць (зарэгістраваныя) у сельскай мясцовасці, — у сельскіх выканаўчых камітэтах (без прыбыцця ў ваенных камісарыят);

— для ваеннаабавязаных, якія пражываюць (зарэгістраваныя) на тэрыторыі горада, — у ваенны камісарыят раёна.

Час яўкі ваеннаабавязаных у сель-, гарвыканкамы і ваенны камісарыят будзе вызначаны рашэннем ваеннага камісара і даведзены шляхам уручэння позвы праз аддзелы кадраў або работнікаў сель-, гарвыканкамаў. У асобных выпадках выклік ваеннаабавязаных можа рабіцца праз тэлефон.

У Смалявіцкім раёне і Жодзіне, напрыклад, апавяшчэнне будзе праводзіцца з 14 па 18 лістапада, яўка — з 21 па 25 лістапада.

«У нашай арганізацыі 70% атрымалі позвы»: што вядома пра схаваную мабілізацыю ў Беларусі 

Nashaniva.com