У Мінску па «экстрэмісцкім» артыкуле пачалі судзіць журналіста Аляксандра Любенчука

Мінскі гарадскі суд 24 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы, заведзенай на чарговага незалежнага журналіста, палітзняволенага Аляксандра Любенчука. Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзелу ў ім (ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

24.10.2022 / 11:14

Справу разглядае суддзя Алена Ананіч, паведамляе «Вясна».

Аляксандра затрымалі 26 мая 2022 года пасля ператрусу ў ягоным доме. 

Да 2020 года Любянчук быў журналістам, трапляў пад арышт за працу на акцыях пратэсту пасля выбараў-2020. У апошнія гады ён шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

З лістоў журналіста на волю вядома, што ў СІЗА №1 Мінска, дзе яго ўтрымлівалі да суда, у Любянчука значна пагоршала здароўе.

Nashaniva.com