Эстонія ўручыла Ціханоўскай незвычайны падарунак ФОТА

Сёння раніцай Святлана Ціханоўская прыбыла ў Эстонію, дзе правядзе сустрэчы з прэзідэнтам, спікерам парламента, рэктарамі ВНУ, а таксама выступіць перад дэпутатамі, паведамляе тэлеграм-канал «МатолькаПамажы».

24.10.2022 / 13:01

Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу сёння ўручыў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага ў архівах дакумента аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР, які датуецца 1920 годам. Урачыстая перадача адбылася ў будынку Міністэрства замежных справаў Эстоніі. 

Акрамя таго, кіраўнік МЗС Эстоніі паведаміў, што краіна накіруе ў Вільню дыпламатычнага прадстаўніка, які будзе працаваць з дэмакратычнымі сіламі і пацвердзіў, што Эстонія не прызнае рэжым Лукашэнкі, падзяляе беларусаў і рэжым, а таксама беларускі і расійскі народы.

Nashaniva.com