У Курскай вобласці будуць капаць акопы вакол банкаў і аддзяленняў пошты

Улады прыгранічнага расійскага рэгіёна выступілі з заявамі аб мерах бяспекі ў рэгіёне.

24.10.2022 / 15:35

Кіраўнік абласнога камітэта рэгіянальнай бяспекі Міхаіл Гарбуноў паведаміў, што ў населеных пунктах каля шматлюдных аб'ектаў: ​​банкаў, аддзяленняў пошты, крам — павінны быць абсталяваныя схованкі і акопы.

Губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт заявіў, што на асноўных магістралях рэгіёну, у тым ліку, у прыгранічных раёнах, будзе ўзмоцнены кантроль транспарту, які накіроўваецца ў горад Курчатаў, дзе размешчана атамная электрастанцыя.

Nashaniva.com