У Варонежы з-за мабілізацыі пачаліся праблемы з грамадскім транспартам

Пра праблемы з гарадскім транспартам у Варонежы паведамляе мясцовае выданне «7х7». У горадзе мабілізавалі 62 кіроўцаў аўтобусаў, акрамя таго, частку транспарту забралі, каб вазіць мабілізаваных на навучальныя палігоны.

24.10.2022 / 17:06

Цяпер гараджане і мясцовыя СМІ сталі паведамляць, што на лініях стала значна менш транспарту, вырас і час чакання ў гадзіну пік.

У мэрыі Варонежа пацвердзілі, што на пагаршэнне працы транспарту ў тым ліку паўплывала мабілізацыя, аднак не лічаць гэта асноўным фактарам. Па словах чыноўнікаў, на праблему з транспартам паўплывалі дэфіцыт кадраў, нізкі кошт праезду і цяжкае фінансавае становішча прыватных перавозчыкаў, якія прадаюць частку аўтобусаў.

Nashaniva.com