Абвешчаны поўны спіс прэміі Анемпадыстава — 2022

У поўны спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі ўвайшлі больш за 30 кніг.

25.10.2022 / 16:23

Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава. Узнагарода прысуджаецца беларускаму аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне і адпаведнасць афармлення зместу кнігі.

Папярэднімі лаўрэатамі былі Кацярына Пікірэня за вокладку да кнігі «Трое ў чоўне і пёс з імі» Джэрома Клапкі Джэрома; Грыгорый Кацнэльсон за вокладку да кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса; Алена Дашкевіч за вокладку кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў».

З поўным спісам прэміі можна азнаёміцца па спасылцы.

Nashaniva.com