Са снежня «Белавія» аднаўляе рэйсы ў Дубай

З 1 снежня «Белавія» зноў будзе лётаць у Дубай. Мяркуецца, што яна будзе рабіць два рэйсы на тыдзень — па панядзелках і чацвяргах.

25.10.2022 / 17:09

Самалёт у Дубай будзе адлятаць у 02:30, назад у Мінск — у 10:50.

Цяпер «Белавія» штодня лётае ў горад Шарджу, трэці па велічыні горад ААЭ пасля Дубая і Абу-Дабі. Акрамя таго, гэтым маршрутам нядаўна пачала штодня лётаць авіякампанія FlyDubai.

«Белавія» палёты ў Дубай спыніла з пачаткам вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Авіякампанія FlyDubai зноў лётае ў Беларусь

Nashaniva.com