МАРГ распрацаваў форму ўзгаднення цэнаў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зацвердзіла форму інфармавання пры ўзгадненні павышэння і ўстанаўлення рэгуляваных адпускных цэн на тавары, паведамляе БелТА.

26.10.2022 / 09:01

МАРГ зацвердзіў форму інфармавання дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) пры прыняцці імі рашэнняў аб узгадненні павышэння (устанаўлення) рэгуляваных адпускных цэн на тавары.

Форма вызначае адзіны змест апавяшчэнняў дзяржаўных органаў (арганізацый) або створаных імі камісій аб прынятых рашэннях. Рашэнні на працягу двух працоўных дзён з дня іх прыняцця павінны быць накіраваны ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Гэтыя палажэнні замацаваны ў пастанове Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 21 кастрычніка 2022 года №65 «Аб устанаўленні формаў апавяшчэнняў».

Пастанова №65 ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Nashaniva.com