Кіраўнік украінскай разведкі даў прагноз, калі ўкраінскія войскі вызваляць Херсон

«Хутчэй за ўсё, аперацыя па вызваленні Херсона будзе працягвацца да канца наступнага месяца», — распавёў кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў.

29.10.2022 / 14:51

Па яго словах, УСУ спрабуюць акружыць горад і ізаляваць расійскія войскі.

«Гэта менавіта тое, што мы спрабуем зрабіць. Але вонкава яны супрацьстаяць. Яны спрабуюць перашкодзіць нашаму руху наперад, і вы павінны разумець, што баі ідуць штодня», — дадаў ён.

Nashaniva.com