На сметніцы ў Белгарадзе знайшлі цынкавыя труны: у такіх забіраюць мёртвых вайскоўцаў

У расійскім Белгарадзе мясцовыя жыхары знайшлі на сметніку цынкавыя труны, у такіх дастаўляюць целы расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне ў Украіне, паведамляе Baza.

30.10.2022 / 14:19

Жыхары горада паскардзіліся ў паліцыю на рытуальную службу за тое, што тыя выкідваюць на звычайную сметніцу цынкавыя труны. У гэтых трунах дастаўляюць загінулых на вайне салдат.

Паводле Baza, адразу некалькі трунаў, ужо разам з абразамі і пакетамі, былі выкінутыя каля гаражоў на вуліцы Прывольнай.

Адзначаецца, што труны заўважылі мясцовыя жыхары, калі прынеслі на сметнік смецце.

Пазней высветлілася, што такі склад арганізавала мясцовая рытуальная кампанія.

Адзначаецца, што целы загінулых ва Украіне салдат дастаўляюць у цынкавых трунах, а ўжо для пахавання іх сваякі купляюць іншыя — драўляныя.

Nashaniva.com