Траіх сябраў АГП пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынесены прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артуру Смалякову, Андрусю Асмалоўскаму і Дзіяне Чарнушынай.

31.10.2022 / 12:16

Усіх іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Прадстаўніца дзяржабвінавачання Аксана Саковіч 28 кастрычніка запрасіла для абвінавачаных пазбаўленне волі:

Артуру Смалякову і Дзіяне Чарнушынай — па два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму;

Андрусю Асмалоўскаму — тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Такі прысуд і быў вынесены суддзёй Алай Скуратовіч.

Nashaniva.com