Ціханоўская: У кантактах з украінскімі ўладамі галоўнае — зусім не мая фотачка з Зяленскім

Беларускія дэмакратычныя сілы разумеюць, чаму афіцыйны Кіеў пазбягае кантактаў з імі, гаворыць Святлана Ціханоўская. Але, тым не менш, узаемаадносіны трэба выбудоўваць, бо «ва Украіны не можа быць агульнай будучыні з рэжымам Лукашэнкі», піша тэлеграм-канал «Позірк».

31.10.2022 / 19:19

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Паводле слоў палітыка, галоўнае ў кантактах з украінскімі ўладамі — зусім «не фотачка Ціханоўскай з Зяленскім».

«Гэта працэс выбудоўвання даверу, канструктыву. Разумею ўкраінскі бок, у іх вельмі шмат асцярожнасці. Прапаганда таксама не спіць, яны расказваюць пра «фээсбэшныя» карані Ціханоўскай», — прызнае Ціханоўская.

У той жа час, на яе думку, задача дэмсілаў — «паслядоўнай пазіцыяй, канструктыўнай ненастойлівасцю выбудоўваць адносіны». 

Чытайце таксама:

Сахашчык і Пазняк спрагназавалі, колькі спатрэбіцца беларускіх байцоў, калі імперыя будзе разбурацца

Шкляраў — украінцам: «Прызнанне Ціханоўскай — гэта сімвал. Але ці не ў цяперашнія гераічныя часы сімвалы важныя як ніколі?»

Nashaniva.com